Ён пракаментаваў актыўнасць апазіцыі, якая заклікае галасаваць «супраць усіх». «Яшчэ не пачалася кампанія, ніхто не ведае, якія прапановы прадставяць кандыдаты, але ўжо заяўляюць аб пратэстным галасаванні. Гэта іх права, але гэта несур'ёзны падыход», — зазначыў Лукашэнка. Ён таксама падкрэсліў, што ў краіне няма палітычных зняволеных, а выбары - гэта магчымасць грамадзян самім вызначаць будучыню.
Пытанне запрашэння заходніх назіральнікаў таксама стала тэмай абмеркавання. Лукашэнка прапанаваў перагледзець падыход, адзначыўшы, што Беларусь адкрытая для празрыстасці, але часта сутыкаецца з прадузятасцю. Ён выказаў меркаванне, што прыезджыя эксперты, нягледзячы на націск з боку сваіх цэнтраў прыняцця рашэнняў, змогуць убачыць рэальную сітуацыю ў краіне.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі выбары застаюцца сур'ёзным працэсам, а не шоу, як у некаторых краінах. «Калі б нам трэба было арганізаваць шоу, мы б зрабілі гэта на вышэйшым узроўні. Але цяпер час складаны, які патрабуе адказнасці і сур'ёзнай працы», — сказаў ён на заканчэнне.
Па інфармацыі ПЦ «Вясна», па стане на 3 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1263 чалавекі.
ав