Беларуская Служба

Германія прыпыніла дзеянне пагаднення з Беларуссю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання

07.01.2025 13:06
З 1 студзеня 2025 года пагадненне паміж Германіяй і Беларуссю, якое дзейнічала з 2005 года, аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання ў галіне падаткаў на даходы і капітал прыпынена.
.
.Artur Bogacki/Shutterstock

Як сказана ў каментары Мінфіна ФРГ, Беларусь ужо прыпыніла дзеянне асобных палажэнняў пагаднення з 1 чэрвеня 2024 года. І не выканала просьбу федэральнага ўрада аб адмене частковага прыпынення дзеяння пагаднення.

У сувязі з гэтым «федэральны ўрад разглядае гэта як істотнае парушэнне пагаднення па сэнсе Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дагавораў», — гаворыцца на сайце ведамства.

Калі Беларусь адменіць частковае прыпыненне, федэральны ўрад разгледзіць магчымасць адмены прыпынення дзеяння пагаднення, якое ўжо мела месца, — падкрэсліваецца ў паведамленні.

belmarket.eu/вх