Коля Лукашэнка атрымаў прэзідэнцкую стыпендыю. Трэці год запар ён значыцца ў ліку самых таленавітых студэнтаў Беларусі і атрымлівае павышаную стыпендыю.
Прэзідэнцкія стыпендыі прызнаныя 173 студэнтам і курсантам «за выдатнае навучанне, поспехі ў навукова-даследчай і творчай дзейнасці».
Сярод іх - студэнт трэцяга курсу біялагічнага факультэту БДУ Мікалай Лукашэнка, які зноў будзе атрымліваць 221 рубель 88 капеек кожны месяц. Адпаведнае распараджэнне 8 студзеня падпісаў ягоны бацька.
На першым і другім курсах Лукашэнка-малодшы таксама атрымліваў павышаную прэзідэнцкую стыпендыю, паведамляе «Белсат».
вс