BySol праводзіць збор сродкаў на аплату лячэння і пахавання беларускага палітэмігранта Андрэя Васоры.
У снежні 2024 года з Андрэем Васорам адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога ён атрымаў сур'ёзную траўму і ўпаў у кому. На працягу 25 дзён лекары змагаліся за ягонае жыццё, але, на жаль, 20 студзеня 2025 года мужчына памёр.
Андрэй Васора - чалавек, якога ведалі і паважалі як у Беларусі, так і ў Польшчы. Ён родам з Ліды, але ў 2021 годзе мусіў пакінуць радзіму. Пасля таго, як у яго дом уварваліся супрацоўнікі АМАПа, мужчына з'ехаў у Польшчу.
У Беластоку ён адкрыў хостэл «Сава», дзе дапамагаў многім людзям у цяжкіх сітуацыях - ветэранам, якія вярталіся з вайны ва Украіне, эмігрантам.
Цяпер неабходная дапамога ягонай сям’і. Сродкі збіраюцца на аплату лячэння ў шпіталі і арганізацыю пахавання. Сума збору 7 тысяч еўра. Зборам займаецца фонд BySol.
аз