У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 16 студзеня асудзілі Дзмітрыя Жарнасека і Лізавету Жарнасек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Іна Сівец прызначыла Дзмітрыю і Лізавеце па два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Апошнім часам Дзмітрый працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. У лістападзе 2020 годзе мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Мінску.
ав