Беларуская Служба

Лукашэнка прыйшоў на выбарчы ўчастак з сабакам Умкам і заявіў, што «прагаласаваў за ўсіх»

26.01.2025 10:04
Лукашэнка прагаласаваў і адказаў на пытанні журналістаў.
Alexander Lukaschenko
Alexander Lukaschenko Siarhei Liudkevich/Shutterstock

Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, Лукашэнка на выбарчым участку апярэдзіў пытанне журналістаў, за каго аддаў свой голас: «Калі вы хочаце спытаць за каго, павінен вам шчыра прызнацца — за ўсіх!».

На выбарчым участку разам з ім заўважылі ягонага сабаку Умку. Лукашэнка прагаласаваў і адказаў на пытанні журналістаў.

Падчас прэс-канферэнцыі журналіст BBC Стыв Ротэнбэрг спытаў Лукашэнку, чаму той не адпусціць Марыю Калеснікаву і Сяргея Ціханоўскага.

«Турма гэта для тых, хто парушыў закон. Што, у Англіі ці ЗША няма турмаў? Хто парушыў закон, будзе сядзець, але нават там мы ім рот не закрываем. Марыя Калеснікава і іншыя, пра каго ты гаворыш. У Марыі Калеснікавай усё нармальна са здароўем. Яе паказалі народу. Не перабірай Стыв, у любой дзяржава трэба несці адказнасць. Тыя, за каго ты ратуеш, па-мойму, не вельмі хочуць на свабоду», — сказаў Лукашэнка адказваючы на пытанне журналіста.

Таксама Лукашэнка заклікаў не звяртаць увагу на рэакцыю заходніх краін, якія не прызнаюць выбары ў Беларусі.

Крыніца: Свабода / Вітаўт Сіўчык

нг