Беларуская Служба

Міністэрства абароны Беларусі праводзіць набор маладых людзей у ваенныя ВНУ Расійскай Федэрацыі

30.01.2025 15:31
Міністэрства абароны Беларусі вядзе агітацыйную кампанію ў малых раённых гарадах.
        .
У Дзятлаве школьнікаў агітавалі служыць у ваенных ВНУ Расіі. diatlovonews.by

Прадстаўнікі міністэрства абароны Беларусм збіраюць старшакласнікаў у мясцовых цэнтрах культуры і заахвочваюць іх да афіцэрскай кар'еры, прапаноўваючы навучанне ў ваенных ВНУ Беларусі і Расіі. Тлумачаць, што выпускнікі абавязкова вернуцца з Расіі ў Беларусь.

Напрыклад, у Дзятлаве (гродзенская вобласць) школьнікаў агітавалі служыць не толькі ў ваенных ВНУ Беларусі, але і ў ваенных ВНУ Расіі. Мерапрыемства прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. У якасці агітатараў выступалі прадстаўнікі ваенкамата Гродзенскай вобласці, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і вайсковай часці 35544 з горада Баранавічы, паведамляла «Еўрарадыё».

Старшакласнікам расказвалі, што яны могуць атрымаць адукацыю вайскоўца «толькі ў Беларусі, але і ў шматлікіх навучальных установах Расійскай Федэрацыі». І каб супакоіць прысутных (Расія ж ваюючая краіна), паабяцалі, што «пры гэтым служыць пасля заканчэння ВНУ яны будуць на Радзіме, ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь».

Незалежныя беларускія эксперты адзначаюць, што гатоўнасць Масквы прыняць на навучанне вялікую колькасць беларусаў абумоўленая недахопам афіцэрскіх кадраў у расійскай арміі пасля вялікіх стратаў ва Украіне, а таксама дэфіцытам ахвотных абраць вайсковую прафесію сярод расійскай моладзі.

IAR/вх