Палац у Панямуні быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя ў стылі позняга барока па праекце архітэктара Джузэпэ Сака. Гэта быў адзін з трох палацаў, пабудаваных адначасова пад Гродна.
Пакупнік гістарычнага будынка — пратэстанцкая суполка «Słowo Boże». У асноўнай частцы будынка новыя гаспадары маюць намер размясціць малельны пакой. Палац патрабуе рэканструкцыі.
Пакупніка часткі былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага шукалі два гады. Кошт за гэты час упаў у 10 разоў.
На аўкцыён выстаўлялі нежылую каменную частку будынка плошчай 271,2 кв.м. Сам будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю — пакупніку дазволена размяшчаць там культурна-асветніцкую ўстанову.
вх