Некалькі тыдняў таму стала вядома, што ў фінальны этап нацыянальнага адбору Польшчы на Еўрабачанне прайшоў каларытны дуэт Niczos і Sw@da (Ніка Юрчук і Віктар Шчыгел). Музыканты ствараюць музыку на падляшскай гаворцы, якая зразумелая практычна кожнаму беларусу. Артысты майстэрска падкрэсліваюць унікальную культуру беларуска-польскага памежжа, уплятаючы народныя матывы рэгіёна ў сучасныя рытмы. Дуэт даволі часта можна было пачуць на беларускіх канцэртах і фестывалях у Польшчы.
Відавочна, гэта спадабалася не ўсім. Цяпер інстаграм Віктара Шчыгела прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», што вынікае з абноўленага спісу Міністэрства інфармацыі.
Нагадаем, фінальны канцэрт адбору адбудзецца 14 лютага, тады стане вядома, хто ад Польшчы адправіцца на Еўрабачанне ў Швейцарыю.
NEXTA
нг