16 тыс. 437 замежных грамадзян затрымала ў мінулым годзе польская паліцыя за злачынствы і правапарушэнні. У 2023 годзе такіх выпадкаў было на 857 больш, паведамляе польская радыёстанцыя RMF FM, якая азнаёмілася з паліцэйскай статыстыкай. Найбольш частай прычынай затрымання было кіраванне транспартным сродкам пад уплывам алкаголю.
На першым месцы ў антырэйтынгу – грамадзяне Украіны. Яны найчасцей (9 тыс. 753 чалавекі) парушалі закон у Польшчы.
Другое месца ў паліцэйскай статыстыцы займаюць грамадзяне Грузіі.
На трэцім месцы – беларусы (1 тыс. 122 чалавекі). Сярод правапарушэнняў – 178 выпадкаў кіравання аўтамабілем пад уплывам алкаголю, 130 крадзяжоў і 59 спробаў дачы хабару.
вс