Беларуская Служба

Пансіянерку з Беларусі затрымалі ў Санкт-Пецярбургу за знявагу Лукашэнкі

23.02.2025 14:46
Ураджэнку Гомельскай вобласці затрымала дарожная паліцыя ў Пецярбургу падчас праверкі дакументаў. Выявілася, што яна ў вышуку.
 .  .
Паліцыя Расіі. Ілюстрацыйнае фота.vk.com/ikimry

Як паведамляе мясцовае выданне «Фантанка», 62-гадовая жанчына знаходзіцца ў аддзеле паліцыі ў Пецярбургу. Напярэдадні яе спынілі на Фінляндскім вакзале для праверкі дакументаў. Высветлілася, што яна з сярэдзіны лютага ў вышуку за негатыўныя каментары пра Аляксандра Лукашэнку ў перыяд ад лістапада 2021-га па верасень 2022 году.

Пецярбурская паліцыя паведаміла аб затрыманні ў Беларусь. У Беларусі жанчыну чакае зняволенне.

вх