Беларуская Служба

Лявон Вольскі аб'явіў пра вяртанне гурта «Крамбамбуля»

03.03.2025 18:21
З нагоды 10-гадовага юбілею альбома «Чырвоны штраль» у Вільні пройдзе вялікі канцэрт.
Лявон Вольскі аб'явіў пра вяртанне гурта «Крамбамбуля»крыніца: t.me/lavonvolski

Лявон Вольскі аб'явіў пра вяртанне гурта «Крамбамбуля». З нагоды 10-гадовага юбілею альбома «Чырвоны штраль» у Вільні пройдзе вялікі канцэрт. Ён запланаваны на 31 мая, паведамляе «Еўрарадыё». 

«Святкуйма разам!», — заклікаў Вольскі ў сацсетках. Ужо можна набываць білеты. 

«Крамбамбуля» была заснавана Лявонам Вольскім ў 2001 годзе ў Мінску. Вядомыя хіты — «Госці», «Турысты». Альбом «Чырвоны штраль» выйшаў у 2015 годзе, ён прысвечаны партызанскай тэматыцы.

вс