Паводле справаздачы міністэрства аховы здароўя, якая апынулася ў распараджэнні медыя zerkalo.io, у 2024 годзе ў Беларусі нарадзіліся 58 993 дзіцяці. Гэта на 8,7 працэнта менш, чым годам раней — тады на свет з'явіліся 64 605 дзяцей.
Але дзесяць гадоў раней, у 2014 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, у краіне было 118 500 нованароджаных. Гэта значыць за 10 гадоў нараджальнасць упала роўна ў два разы.
Гэта самы нізкі ўзровень нараджальнасці ў краіне за апошнія 75 гадоў.
У складаныя 1990-я гады нараджальнасць складала ад 92 тысяч да 132 тысяч дзяцей.
Дадзеныя па колькасці народжаных дзяцей у Беларусі.
Афіцыйна інфармацыю аб нараджальнасці і смяротнасці ў краіне не публікуюць з 2020 года. Апошні раз Белстат абнаўляў гэтую статыстыку ў 2019 годзе.
вх