Беларуская Служба

Беларускія памежнікі заявілі, што на мяжы з Літвой і Польшчай знайшлі двух загінулых мігрантаў

18.03.2025 12:04
На месцах падзеяў працавалі следча-аператыўныя групы.
Беларуская мяжаФота: gpk.gov.by

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі, што знайшлі целы двух мігрантаў на памежжы з Польшчай і Літвой. Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, першы інцыдэнт адбыўся 17 сакавіка ў Шчучынскім раёне, дзе знайшлі мужчыну афрыканскай знешнасці без дакументаў.

У той жа дзень брэсцкія памежнікі ў Камянецкім раёне недалёка ад мяжы з Польшчай у лясным масіве знайшлі яшчэ адно цела. На месцах падзеяў працавалі следча-аператыўныя групы.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі сцвярджаюць, што з пачатку году ў Беларусі на памежжы з краінамі ЕС знайшлі тры целы мігрантаў.

Свабода/ав