Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма «Чужое неба» Юліі Брыкінай скончыў жыццё самагубствам. За два тыдні да выхаду «кіно» Станіслаў Брыкін быў знойдзены мёртвым у лагеры для ўцекачоў у Пабрадзе, — паведамляе euroradio.
Брыкіна вярнулася з Еўрасаюза ў Беларусь і дала БТ вялікае інтэрв'ю пра праблемы жыцця ў эміграцыі. Яно стала асновай для «Чужога неба». Іншых «удзельнікаў» фільма запісалі для яго падманам (нехта прыкінуўся супрацоўнікам Офіса Святланы Ціханоўскай і падмануў аператарку, і яна запісала расказы беларусаў пра праблемы ў эміграцыі і адправіла, атрымліваецца, прапагандыстам).
Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак піша, што пасля ад'езду з Беларусі сям'я Брыкіных спрабавала ўладкавацца ў Германіі. Але ў прытулку ім адмовілі, бо ў ЕС яны ўязджалі праз Літву. Гэта была першая бяспечная краіна, дзе яны апынуліся, і па Дублінскім пагадненні немцы адправілі іх туды.
Далей Юлія Брыкіна нейкім чынам апынулася ў Беларусі, а Станіслаў — у лагеры для ўцекачоў.
эж