Беларуская Служба

Дарадчык Ціханоўскай аддае свой наручны гадзіннік за данат на беларускую справу. Кошт гадзінніка – больш за 9 тыс. долараў

21.03.2025 18:01
Год таму журналісты звярнулі ўвагу на дарагі гадзіннік Франака Вячоркі.
     9 . 200
Гадзіннік Франака Вячоркі ацэньваецца ў 9 тыс. 200 долараўкрыніца: facebook.com/viachorka

Галоўны дарадчык Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка аддае свой дарагі гадзіннік маркі Omega таму, хто зробіць найбольшы данат на «добрую беларускую справу, дапамогу палітвязням, нашым ваярам ва Украіне ці ветэранам». Пра гэта палітык паведаміў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку».

Каб паўдзельнічаць у аўкцыёне, карыстальнік павінен напісаць пад пастом Вячоркі ці ў прыватныя паведамленні цану, за якую ён гатовы набыць гадзіннік.

«Вы самі можаце выбраць – публічным ці ананімным будзе вашае ахвяраванне, а таксама які беларускі збор, каму, дзе (на «BYSOL», ці на іншых пляцоўках, дзе есць зборы на беларусаў і беларусак).

Для мяне гэты гадзіннік быў падарункам, таму стартавы кошт – вашая першая стаўка.

Пераможа найвышэйшая стаўка на 23.59 (СЕТ), 25.03.2025. Гадзіннік будзе перададзены пераможцу пасля пералічэння заяўленага даната», – напісаў Вячорка.

Гадзіннік Франака Вячоркі ацэньваецца ў 9 тыс. 200 долараў.

Год таму журналісты звярнулі ўвагу на дарагі гадзіннік Франака Вячоркі. Пасля розгаласу ён вырашыў аддаць аксесуар на дабрачыннасць, прадаўшы яго на аўкцыёне, але гэта не было зроблена.

Паводле Вячоркі, гадзіннік яму падарыў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы. «Ён, пабачыўшы, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь», – расказваў год таму палітык.

вс