Інфармацыю па вывазе боепрыпасаў з арсеналаў захоўвання Рэспублікі Беларусь за 2022 і пачатак 2023 года прыводзіць ініцыятыва «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».
З Беларусі на расійскія прыфрантавыя тэрыторыі была перададзена велізарная колькасць боепрыпасаў.
У прамежку часу са студзеня 2022 года па студзень 2023 года па чыгунцы з Беларусі ў РФ вывезлі 131 535 тон (±5-10%) боепрыпасаў. Адпраўка ў Расію боепрыпасаў з беларускіх арсеналаў захоўвання працягваецца па сённяшні дзень (у сярэднім ад 5000 да 10 000 тон у месяц).
Дагэтуль найбольш было адпраўлена за красавік 2022 года – 29 741 тона і за студзень 2023 года – 24 421 тона. Найбольшая колькасць боепрыпасаў была адпраўлена з Гомельскага аддзялення БЧ 67 976 тон
Да 31 снежня 2022 года вываз боепрыпасаў у РФ са станцый Гомельскага аддзялення БЧ ажыццяўляўся праз Бранск, але з-за нестабільнасці рэгіёна з 1 студзеня 2023 года вываз боепрыпасаў з Гомельскай вобласці ажыццяўляецца праз Смаленск.
Прадстаўленая інфармацыя, адзначаюць чыгуначнікі, мае дакладнасць у межах 90-95%.
Прыведзеныя звесткі аб аб'ёмах вывазу боепрыпасаў з Беларусі ў РФ і на акупаваныя тэрыторыі Украіны, уключаючы Крым, сведчаць аб значна большым, чым паказвае прапаганда, уцягванні рэжыму Лукашэнкі ў вайну на баку агрэсара, то-бок зʼяўляюцца доказам поўнамаштабнага ўдзелу ў ёй.
яс