Беларуская Служба

На факультэтах БДУ ўтварылі камісіі па прыёме на працу

02.03.2024 16:30
У склад камісій уваходзяць дэканы і іх намеснікі па ідэалагічнай і выхаваўчай працы.
БДУAutorstwa Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0,


На факультэтах БДУ ўтварылі камісіі па прыёме на працу. У іх склад уваходзяць дэканы і іх намеснікі па ідэалагічнай і выхаваўчай працы. Пра гэта напісала былая выкладчыца кафедры міжнародных адносін БДУ, кандыдат гістарычных навук, палітолаг Роза Турарбекава ў нататцы «Адмысловая камісія ў БДУ. Пра рэпрэсіі, ідэалагізацыю і сек’юрытызацыю», паведамляе «Свабода».

«Як мне стала вядома, на кожным факультэце была заснаваная спецыяльная камісія, якая вырашае заключаць з вамі кантракт ці не. Калі раней пытанне аб прыёме на працу вырашалася праз умоўны конкурс, абмеркаванне вынікаў працы на паседжанні кафедры, далей вучонай Радай факультэту і ўніверсітэту. Зараз створана адмысловая камісія, куды ўваходзяць дэкан, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і інш. Працэдура незразумелая, але зразумела адно – гэта інстытуцыяналізацыя рэпрэсій. Гэтая камісія створана для таго, каб правяраць на прадмет лаяльнасці да ўлады. Акрамя таго, гэтае ўвасабленне «кругавой парукі«, даносаў і іншага мярзоцця.
Пасля таго, як у БДУ прыйшла папера ад Следчага камітэта, што Універсітэт нясе адказнасць за тых 155 чалавек, якія ахвяравалі грошы і што БДУ будзе плаціць штраф, а кіраўніцтва павінна несці адказнасць, лагічна меркаваць, што з'явіцца адказ. Вось вам і адказ, хаця магчыма спецкамісія зʼявілася і раней.

Мала таго, што БДУ пад кантролем і кадравая палітыка ў руках рэктара па бяспецы (афіцэра КДБ). Мала ўсякіх наглядчыкаў на кожным факультэце. Мала таго, што загадчыкі кафедры зараз пазбаўлены ўсякай магчымасці прымаць на працу адмыслоўцаў. Цяпер стварылі адмысловую камісію. Што ж мне гэта нагадвае? Сталінскія «тройкі«? Ці мясцовыя партыйныя ячэйкі? Не. Гэта менавіта адмысловыя камісіі, якіх раней не было ніколі. Гэта вынаходка рэжыму Лукашэнкі. Цяпер кожны дэкан і ўсе сябры камісіі будуць несці адказнасць за «экстрэмістаў«».

Вынікам рэпрэсій у ВНУ Роза Турарбекава раней назвала «колькаснае і якаснае скарачэнне высокапрафесійных, высокакваліфікаваных кадраў», у першую чаргу тых, хто мае навуковую ступень. Паводле слоў экс-выкладчыцы БДУ, каб «выгадаваць аднаго кандыдата навук», неабходна не менш за 10 гадоў, «у вельмі рэдкіх выпадках – 7–8». Цяпер жа беларускіх навукоўцаў звальняюць з працы, нягледзячы на заслугі ў навуцы і перспектыўнасць.

Паводле інфармацыі Турарбекавай, да восені 2023 года толькі з БДУ звольнілі каля 100 дацэнтаў і прафесараў.

аз

У выніку хапуна затрыманыя як мінімум 12 адвакатаў

01.03.2024 09:01
Дакладныя прычыны хапуна невядомыя. Выказвалася меркаванне, што кадэбісты маглі пераследаваць адвакатаў за данаты.