Беларуская Служба

Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

03.03.2024 09:22
Паводле падлікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз за кртамі ў Беларусі знаходзіцца 33 упарцоўнікіСМІ.
Карней Ігар Фота: Радыё Свабода

Стала вядома, што Мінскі гарадскі суд 19 сакавіка пачне разляд справы журналіста Ігара Карнея. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацар. Карнея абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), - паведамляе ПЦ «Вясна».

56-гадовага Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў – з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Паводле падлікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз за кртамі ў Беларусі знаходзіцца 33 упарцоўнікіСМІ.

эж