Беларуская Служба

Вольгу Маёраву, асуджаную на 20 гадоў, зноў будуць судзіць

05.03.2024 09:01
Яе судзілі разам з «групай Аўтуховіча». Вольга Маёрава атрымала 20 гадоў калоніі па розных артыкулах.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У раскладзе суда Чыгуначнага раёну Гомля з’явілася крымінальная справа ў дачыненні Вольгі Маёравай. Яна цяпер адбывае 20-гадовы тэрмін у гомельскай калоніі, паведамляе «Свабода».

Згодна раскладу, 5 сакавіка пачнецца разгляд яе справы па артыкуле 411 КК – «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Справу будзе разглядаць суддзя Ганна Сакалова, вядомая сваімі прысудамі для «палітычных».

Вольгу Маёраву судзілі разам з «групай Аўтуховіча». Яна атрымала 20 гадоў калоніі па розных артыкулах, у тым ліку за «ўдзел у злачыннай арганізацыі» і «заклікі да санкцый». Палітзняволеная не прызнала віну, абскардзіла вырак. Але Вярхоўны суд адхіліў яе скаргу.

У траўні 2023 году Вольгу Маёраву скіравалі ў гомельскую жаночую калонію.

аз

36 праваабарончых арганізацый па ўсім свеце запатрабавалі вызвалення палітзняволеных вясноўцаў

04.03.2024 14:27
Праз год пасля вынясення прысуду FIDH,OMCT і іншыя арганізацыі зноў выказваюць сваю сур'ёзную занепакоенасць лёсам палітвязняў.

Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю

04.03.2024 18:30
У сваю чаргу пасля рэйду КДБ ў студзені яго жонка Алеся знаходзіцца ў СІЗА.