Беларуская Служба

У Баранавічах католікам не дазволілі правесці гарадскі Крыжовы шлях

13.03.2024 11:55
Крыжовы шлях па вуліцах горада стаў своеасаблівай візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў.
Крыжовы шлях у Баранавічахкрыніца: katolik.life

У Баранавічах католікам не дазволілі правесці гарадскога Крыжовага шляху 17 сакавіка. У горадзе яго праводзяць у пятую нядзелю вялікага посту, згодна са шматгадовай традыцыяй, паведамляе katolik.life.

Прычына адмовы чыноўнікамі не паведамляецца. Гэтую тэму абмяркоўваюць у парафіяльных чатах і разважаюць пра тое, ці не звязана гэта з тым, што ў той жа дзень у горадзе запланаваныя масавыя гулянні з нагоды Масленіцы.

Крыжовы шлях па вуліцах горада стаў своеасаблівай візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў. У працэсіі сотні вернікаў ішлі па цэнтральнай частцы горада. Мужчыны неслі на плячах вялікі крыж, удзельнікі мерапрыемства таксама маліліся за Касцёл і Бацькаўшчыну.

вс