Беларуская Служба

Гродзенца арыштавалі за кветкі і фота Навальнага каля генконсульства Расіі

13.03.2024 16:04
Суд прызнаў яго вінаватым у пікетаванні і прызначыў яму 10-сутачны арышт.
Аляксей НавальныІлюстрацыйнае фота

У судзе Ленінскага раёна Гродна 20 лютага адбыўся суд над мясцовым жыхаром паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пастановай суда, ён паклаў побач з генконсульствам Расіі ў Гродне два гваздзікі і фота палітзняволенага расійскага палітыка Аляксея Навальнага, які 16 лютага памёр у папраўчай калоніі. Пасля гэта мужчына сфатаграфаваў кветкі і фотаздымак.

У гэты час каля консульства дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі, якія і затрымалі мужчыну.

Суд прызнаў яго вінаватым у пікетаванні і прызначыў яму 10-сутачны арышт, паведамляе «Вясна».

аз

Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта

13.03.2024 15:01
Апеляцыйны суд адмяніў рашэнні суда першай інстанцыі, аднак не адмяніў саму экстрадыцыю, накіраваўшы справу на новы разгляд.