Дзяржаўны доўг Беларусі не перавышае 32% ВУП. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка на сустрэчы з суддзямі, дэпутатамі парламента, палітычнымі партыямі ў Палацы незалежнасці, якая прымеркавана да 30-годдзя Канстытуцыі нашай краіны.
«Мы рацыянальныя ў фінансавых пытаннях, не дазваляем назапашваць і перакладаць свае даўгі на будучыя пакаленні. Наш дзяржаўны доўг не перавышае 32% ВУП. Не сакрэт, што ў шэрагу высокаразвітых краін гэты паказчык у разы вышэйшы», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
ВУП у бягучых цэнах у 2023 годзе склаў 216,1 мільярдаў рублёў. Гэта значыць дзяржаўны доўг тады, мяркуючы па агучанай Аляксандра Лукашэнку адзнацы ў 32%, складае каля 69,2 мільярдаў рублёў.
На 1 чэрвеня 2022 года дзярждоўг быў на ўзроўні 60,5 мільярдаў рублёў, паведамляў Мінфін. З таго часу ведамства не публікуе гэтыя дадзеныя. На той час дадзеная сума складала 33% ад ВУП.
У 2022 годзе лукашысты засакрэцілі інфармацыю аб дзяржаўным доўгу. Раней у 2021 годзе яны прызнавалі, што дзярждоўг стаў сур'ёзнай праблемай для эканомікі – «нарастае пазыковая спіраль, фактычна Беларусь знаходзіцца на мяжы пазыковай пасткі». Адна з прычын – уплыў уведзеных заходніх санкцый, удакладнялі ў Мінфіне.
Крыніца: «Зеркало»