Затрыманага завуць Аляксандр Верасовіч. Яму 57 гадоў. Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс: як ІП займаецца грузаперавозкамі на ўласным бусе. Ён гадуе дваіх дзяцей: малую дачку, якая заканчвае шосты клас, і сына, які цяпер мусіць быць у старэйшых класах.
Ягоная імя з'явілася ў раскладзе судоў, а асобу Аляксандра нам дапамаглі пацвердзіць «Кіберпартызаны». Мужчыну вінавацяць у ахвяраваннях на дапамогу Украіне і на карысць «экстрэмісцкага фарміравання».
Адметна, што ахвяраванне ў падтрымку «экстрэмісцкага фарміравання» мужчына зрабіў да мая 2021 года, калі ў Беларусі ўвогуле не было экстрэмісцкіх фарміраванняў.
Цяпер мужчыне пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі. Суд пачнецца 19 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе.
nashaniva.com/вх