Беларуская Служба

У Жодзіне затрымалі школьніка, які спыніў таварны цягнік

17.03.2024 09:09
Распачалі крымінальную справу за хуліганства.
:
Фота:МУС Беларусі

У Жодзіне міліцыя затрымала 14-гадовага школьніка, які кінуў аўтамабільную пакрышку на чыгуначныя рэйкі.
Здарэнне адбылося 9 сакавіка. Паміж прыпыначнымі пунктамі «Жодзіна – Паўднёвае» і «Барсукі» невядомы скінуў на рэйкі аўтамабільную пакрышку. У гэты час па пуцях рухаўся таварны цягнік. Састаў спыніўся.

Міліцыянты затрымалі 14-гадовага жыхара Жодзіна. Распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Наша Ніва

нг