Беларуская Служба

Мінчука асудзілі за тое, што ён назваў «российской мразью» прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву

17.03.2024 15:27
Паводле яе, хлопца затрымалі праз 2 гадзіны пасля здарэння.
 .
Вольга Бондарава.Фота: Ніша Ніва

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава сама распавяла пра выпадак у тэлеграм-канале.

Паводле яе, у часе агітацыйнага пікета мінчук назваў яе «российской мразью».

«У прысутнасці выбаршчыкаў», – дадала Бондарава.

Паводле яе, хлопца затрымалі праз 2 гадзіны пасля выпадку.

За свае дзеянні ён асуджаны паводле ч. 1 артыкула 10.2 КаАП РБ (абраза). Па гэтым артыкуле штраф можа быць да трыццаці базавых велічыняў.

Наша Ніва

нг