У Маладзечне падчас чарговага праходжання адзнакі ў мясцовым РАУС быў затрыманы нібыта за парушэнне рэжыму былы палітвязень Павал Пяскоў.
Гэта ўжо другое яго затрыманне ад моманту вызвалення. Зусім нядаўна Павал ужо адбываў 5 сутак паводле падобнага абвінавачання.
«Вясна» нагадвае, Павал – першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет.
Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі. Пазней яго асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
У лютым стала вядома, што Павал цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
ав/Вясна