Найміты з расійскай «Групы Вагнера» застаюцца ў Беларусі, дзе праводзяць вучэнні для беларускага войска і МУС, паведаміў «Беларускі Гаюн», які ацэньвае іх колькасць у некалькі сотняў. Па дадзеных крыніцы, прынамсі частка наймітаў ПВК «Вагнер» магла з'ехаць з Беларусі ў Расію. Верагоднай прычынай гэтага мог стаць удзел у падрыхтоўцы добраахвотніцкага фарміравання Расгвардыі перад адпраўкай на фронт. Аднак дакладная колькасць наймітаў, якія зʼехалі з Беларусі, невядома.
Зараз у Беларусі вагнераўцы кіруюць баявой падрыхтоўкай спецпадраздзяленняў войскаў МУС на палігоне «Валоўшчына», у якой на розных этапах прынялі ўдзел больш за 1 600 беларускіх вайскоўцаў. У сваю чаргу на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі расійскія найміты трэніруюць мотастралковыя батальёны. Адпрацоўваліся стральба з гранатамётаў, штурм будынкаў і карэкціроўка агню з дапамогай беспілотнікаў.
Нагадваем, найміты з ПВК «Вагнер» былі перадыслакаваныя ў Беларусь у ліпені мінулага года пасля паразы мяцяжу пад камандаваннем камандзіра групы Яўгена Прыгожына на поўдні Расіі. Пазней большасць з наймітаў адправілі ў Афрыку і на ўкраінскі фронт. Астатнія вагнераўцы заняліся падрыхтоўкай беларускіх жаўнераў.
аз