Беларуская Служба

Уладзімір Арлоў паедзе ў літаратурнае турнэ па краінах Балтыі і ў Фінляндыю

19.03.2024 15:27
Гэта будзе незвычайны літаратурны тур, у якім разам з вядомым беларускім літаратарам і гісторыкам Уладзімірам Арловым возьмуць удзел беларускі кампазітар і музыка Раман Арлоў (сузаснавальнік культавага гурту J:MOРС) ды стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
.
.kamunikat.org

Уладзімір Арлоў, адзін з найбольш папулярных беларускіх пісьменнікаў,  сустрэнецца з чытачамі ў краінах Балтыі і ў Фінляндыю.

Творчыя сустрэчы адбудуцца у Клайпедзе, Коўне і Вільні ў Літве. Уладзімір Арлоў наведае таксама беларусаў Рыгі (Латвія), Таліна (Эстонія) і Хельсінкаў (Фінляндыя). Галоўны фокус творчых сустрэчаў будзе скіраваны на гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уладзімір Арлоў таксама прадставіць аматарам літаратуры свае кнігі «Імёны Свабоды», «Незалежнасць – гэта…», «Айчына» і іншыя папулярныя выданні, што пабачылі свет дзякуючы Фонду Kamunikat.org.

Музычнае аздабленне сустрэчаў забяспечыць Раман Арлоў, а ў ролі вядоўцы выступіць кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Падчас сустрэчаў прагучыць перакладзенае на дзясяткі моваў славутае эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць – гэта…».

Будзе магчымасць набыць кнігі (толькі за наяўныя грошы) і атрымаць аўтограф.

Сустрэчы ў супрацы з партнёрамі – Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў (Вільня), Таварыствам «Сьвітанак» (Рыга) ды беларускімі дыяспарамі ў Клайпедзе, Коўне, Талліне і Хельсінках ладзіць Фонд Kamunikat.org.

20.03.2024 — Клайпеда, серада, 18:30
Цэнтр нацыянальных культур, Donelaičio g. 6b
K. Donelaičio gatvė 6b, LT-92144 Klaipėda, Lietuva
Падрабязней

21.03.2024 — Коўна, чацвер, 18:30

Kauno Įvairių Tautų Kultūros Centras
Šv. Gertrūdos gatvė 58, LT-44261 Kaunas, Lietuva
Падрабязней

22.03.2024 — Вільня, пятніца, 18:30

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20
Падрабязней

23.03.2024 — Рыга, субота, 14:30

Slokas iela 37, Rīga, LV-1048, Latvija
Падрабязней

24.03.2024 — Талін, нядзеля, 17:00

Workland Estonia, Pärnu mnt 12, Tallin, Harjumaa, Estonia
Падрабязней

25.03.2024 — Хельсінкі, панядзелак, 18:30
Otaniemen lukio
Amica Tietokylä, FI-02150 Espoo, Suomi
Падрабязней

вх