Беларуская Служба

242 нелегальных мігрантаў за два дні спрабавалі прарвацца з Беларусі на тэрыторыю Польшчы

20.03.2024 17:37
Штодня адбываецца каля сотні спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю.
  -
Агароджа на польска-беларускай мяжыфота: Памежная служба Польшчы

За двое сутак мігранты здзейснілі 242 спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Гэта адбывалася ў раёне Белавежы, Дубічаў Царкоўных, Мельніка і Чарэмшы.

На відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках памежнай службы, бачна, як нелегальныя мігранты напалі на супрацоўнікаў і іх аўтамабіль. Штодня адбываецца каля сотні спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю.

Раніцай у эфіры Польскага радыё міністр унутраных справаў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі заявіў, што электронная агароджа на мяжы з Беларуссю будзе пашырана. Ён сказаў, што пралёты агароджы можна даволі лёгка рассунуць, а электронныя сістэмы працуюць недастаткова зладжана. Міністр падкрэсліў, што аналіз прапанаваных памежнікамі рашэнняў працягваецца і будзе завершаны ў пачатку красавіка. Тады інвестыцыі будуць рэалізаваныя.

IAR/нг