Беларуская Служба

Зборшчыкам подпісаў за Лукашэнку вызначаюць «норму»

04.12.2024 09:01
Без подпісу за Лукашэнку «будуць буйныя непрыемнасці». Як праходзіць збор подпісаў на Віцебшчыне.
Збор подпісаў за Лукашэнкуhttps://elections2025.spring96.org/be/news/116847

У Беларусі працягваецца збор выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах. 

У прыватнасці, супрацоўнікам аршанскіх медычных установаў загадалі паставіць подпіс за Лукашэнку, паведамляе «Вясна».

У іншым выпадку начальства пагражае ім, што «будуць буйныя непрыемнасці». Больш за тое: медыкам не проста трэба паставіць подпіс, але і самім паклапаціцца пра гэта. Сябры ініцыятыўнай групы не пойдуць да іх — медыкі самі абавязаныя прыехаць у кіраўнічы офіс, каб паставіць свой подпіс у падтрымку Лукашэнкі.

Вядома, што ў Віцебску зборшчыкам подпісаў паставілі «норму»: у залежнасці ад памеру ўчастка, яны мусяць сабраць ад 150 да 300 подпісаў.

На фоне збору подпісаў па рэгіёне адбываюцца паездкі парламентарыяў і дэпутатаў па працоўных і вучэбных калектывах, на якіх чыноўнікі распавядаюць пра паспяховасць дзяржаўнай палітыкі.

Так, падчас сустрэчы з педагогамі Першамайскага раёну Віцебска дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Астапенка працытавала Лукашэнку і прапанавала прысутным «аддаць голас за кандыдата, якому яны давераць далейшы лёс дзяржавы».

У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прайшла сустрэча з парламентарыем Андрэем Балышам, які зноў жа цытаваў Лукашэнку, якая нібыта тлумачыць давер людзей да яго. Андрэй Балыш прачытаў цэлую лекцыю пра ролю Лукашэнкі ў развіцці аграпрамысловага комплекса.

Паводле падобнай схемы адбываюцца агітацыі ў іншых калектывах Віцебшчыны.

яс