Беларуская Служба

У Літве пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі і амерыканскімі палітыкамі

04.12.2024 12:29
«Калі мы кажам пра палітыку ў дачыненні да Беларусі, ключавым словам павінна быць паслядоўнасць», – Святлана Ціханоўская.
   .
Святлана Ціханоўская на сустрэчы. Фота: ТГ С. Ціханоўскай

У Вільнюсе распачаўся стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША» – перамовы паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і амерыканскімі палітыкамі. Стратэгічны дыялог – гэта платформа для ўмацавання доўгатэрміновых адносін з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі, якая стартавала летась.

Святлана Ціханоўская выступіла ключавым спікерам на панэлі, прысвечанай пытанням дэмакратычнага пераходу, “бязвыбараў” 2025 года і супрацьдзеяння ўплыву і кантролю з боку Расіі ў дачыненні да Беларусі.

Галоўны акцэнт у пасланні лідарка зрабіла на ўдасканальванне стратэгіі па падтрымцы Беларусі:

«Калі мы кажам пра палітыку ў дачыненні да Беларусі, ключавым словам павінна быць паслядоўнасць. Менавіта гэтага мы чакаем ад Злучаных Штатаў і ўсіх дэмакратычных саюзнікаў.

Я прашу вас прытрымлівацца 4-кампанентнай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі.

1) Ціск на Лукашэнку і яго рэжым. Тут я маю на ўвазе эканамічныя санкцыі без шчылін, санкцыі супраць Расіі, другарадныя санкцыі. Ціск – гэта ключ да вызвалення палітычных зняволеных і паслаблення рэжыму.

2) Дапамога – людзям, грамадзянскай супольнасці, СМІ, праваабаронцам, рэпрэсаваным і нашым дэмакратычным інстытутам.

3) Адказнасць – прыцягненне вінаватых да адказнасці, дакументаванне іх злачынстваў. Гэта таксама можа дапамагчы раскалоць эліту і наменклатуру.

4) Абавязацельствы. Паказаць беларусам альтэрнатыву, што ў іх ёсць будучыня і што яны будуць мець падтрымку падчас пераходнага перыяду».

Крыніца: Офіс С. Ціханоўскай

нг