Беларуская Служба

У Мінску знішчылі будынак гістарычнай майстэрні, дзе быў музей Халакосту

05.12.2024 16:04
Гістарычная майстэрня пачала працаваць у сакавіку 2003 года. Тут ладзіліся міжнародныя канферэнцыі і семінары. Майстэрня змяшчала выставу на тэму Халакосту.
«Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна» фота: Эдуард Жолуд/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паводле звестак з сацыяльных сетак, у цэнтры Мінску, на вуліцы Сухой, 25, знішчаны будынак Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна пры Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры,  – паведамляе belsat.eu.

Гістарычная майстэрня пачала працаваць у сакавіку 2003 года. Тут ладзіліся міжнародныя канферэнцыі і семінары. Майстэрня змяшчала выставу на тэму Халакосту.

Сам дом быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя і належаў сям’і Бяркоўскіх. Пасля 1929 года быў нацыяналізаваны і, як мяркуецца, выкарыстоўваўся прамысловаю арцеллю. Падчас вайны ён мясціўся ў межах Менскага гета. У гэтым доме ля могілак было таемнае сховішча – так званая «маліна», дзе габрэі маглі схавацца. 23 кастрычніка 1943 года нацысцкія акупанты абвясцілі Мінск вольным ад габрэяў. Аднак у будынку схаваліся 26 габрэяў з гета, і 13 з іх дажылі да вызвалення.

У пасляваенны час тут былі ЗАГС, швейная майстэрня і будаўнічы склад

З будынкам мяжуюць знішчаныя за савецкім часам мінскія габрэйскія могілкі.

эж