Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на 139 мільёнаў долараў. На 1 снежня яны складалі 8 млрд 795 млн доалраў. Золатавалютныя рэзервы раслі з ліпеня і былі на максімуме за чатыры гады, – паведамляе euroradio.
Асноўным фактарам зніжэння золатавалютных рэзерваў Нацбанк Беларусі называе памяншэнне кошту манетарнага золата, уключанага ў рэзервовыя актывы. Раней кошт золата быў асноўным фактарам росту рэзерваў.
У адпаведнасці ў прагнозамі ўраду Беларусі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024-га павінен скласці не менш за 6 млрд долараў.
эж