У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Выданне называецца «За беларускае жыццё…» і прымеркаванае да 10 снежня - Дня сусветнай дэкларацыі правоў чалавека і другой гадавіны прызнання Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, паведамляе Радыё «Рацыя».
Алесь Бяляцкі з маці Нінай
Выданне стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох беластоцкіх устаноў: Радыё «Рацыя», тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» і Цэнтра грамадзянскай адукацыі «Польшча-Беларусь».
Алесь Бяляцкі ў маладосці
Змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу «Вочы ў вочы», якія гучалі на Радыё «Рацыя», успаміны Алеся Бяляцкага пра музей Максіма Багдановіча, інтэрв’ю з нобелеўскім лаўрэатам, нобелеўская прамова, якую зачытвала жонка лаўрэата Наталля Пінчук, а таксама апошняе слова Бяляцкага на палітычным працэсе і ягоныя лісты з Савецкай арміі, якія друкуюцца ўпершыню.
З сынам, бацькам і сястрой
Выданне багата аформленае рэдкімі фотаздымкамі розных гадоў - некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню.
вс