Падпісаны ўказ аб памілаванні яшчэ 29 асоб, якія «здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», паведаміла 9 снежня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Сярод памілаваных — 11 жанчын і 18 мужчын, трое пенсіянераў, трое інвалідаў.
Гэта ўжо шостая хваля памілаванняў палітвязняў у 2024 годзе.
Да гэтага на свабоду па памілаванні выйшлі 146 чалавек.
Падпісанне памілаванняў палітвязняў выглядала так:
- 7 лістапада Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 31 чалавека.
- 16 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 37 чалавек.
- 4 верасня стала вядома аб выхадзе на волю 30 асуджаных па «палітычных» артыкулах.
- 16 жніўня Лукашэнка памілаваў 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэстнай накіраванасці».
- 3 ліпеня на волю выйшлі 18 палітвязняў.
Важна падкрэсліць, што рэпрэсіі ідуць поўным ходам: у Беларусі працягваюцца затрыманні, суды, вобшукі.
вх