Народнае антыкрызіснае ўпраўленне перадало ЕС дасье на 40 суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды.
«Гэта карпатліва сабраныя доказы іх удзелу ў рэпрэсіях. На кожнага з іх ёсць свой кейс», — заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка.
«Мы, каманда НАУ, дадзім ім выразны пасыл — забываць пра іх злачынствы і зламаныя жыцці ніхто не будзе. І за кожнае незаконнае рашэньне, за кожны палітычна матываваны прысуд абавязкова наступіць адказнасьць», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы НАУ.
вх