Беларуская Служба

Уладальніка гродзенскага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку катуюць за кратамі

09.12.2024 13:01
Уладальнік s13.ru Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля чарговага адміністрацыйнага арышту.
 .
Сяргей Чабоцька.Facebook

Уладальніка гродзенскага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку катуюць за кратамі. Скончыўся трэці запар арышт на 15 сутак, якія ён правёў у ізалятары, а яго ізноў не выпусцілі, паведамляе hrodna.life.

Па заявах КДБ нядаўна былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» сайт «s13ru», праекты «Городской огород Марис Мар», «Письмо.бeл» (сэрвіс для напісання лістоў палітзняволеным). У рашэнні ведамства пазначаныя лістападаўскія даты, але ў адпаведным спісе яны з'явіліся толькі сёння.

Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка, а сайт s13.ru тады ж быў прызнаны «экстрэмісцкім». Медыяменеджара ўжо тройчы судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «пікет» у інтэрнэце. І, імаверна, будуць судзіць яшчэ раз — ці пачнуць на яго крымінальную справу.

«Гродненские сливы» (праўладны агрэсіўны Тэлеграм-канал, — рэд.) сцвярджалі, што s13.ru у 2020 годзе нібыта актыўна публікаваў матэрыялы апазіцыі, а ўладам і праўладным актывістам адмаўляў у публікацыі. На думку аўтараў, партал ператварыўся ў «навінавы агрэгатар прыхільнікаў пераменаў».

вх