Спевака Дзядзю Ваню (Івана Вабішчэвіча) асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі». Яго прызналі вінаватым паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведамдяе ПЦ «Вясна».
Паводле версіі абвінавачання, Іван Вабішчэвіч узяў удзел у мітынгу 23 жніўня 2020 года. Падчас яго ён нібыта выкарыстоўваў «пратэсную сімволіку» і рухаўся па праезнай частцы горада.
Суд адбыўся 10 снежня ў судзе Партызанскага раёну Мінска. Працэс узначальвала суддзя Вольга Царык.
Пра затрыманне спевака стала вядома ў лістападзе.
Дзядзю Ваню вызвалілі ў залі суда.
вх