Беларуская Служба

Рынак нерухомасці ў Мінску б'е рэкорды

10.12.2024 14:49
Эксперты распавялі, што будзе з коштамі на кватэры ў Мінску.
 .
Ілюстрацыйнае фота.kufar.by

Рынак нерухомасці ў Мінску зноў б'е рэкорды: кошты на квадратны метр вяртаюцца да ўзроўню дзесяцігадовай даўніны, а колькасць здзелак расце, піша re.kufar.by.

У 2024 годзе нерухомасць у Мінску карыстаецца высокім попытам. Сярэдні кошт квадратнага метра на другасным рынку дасягнуў 1590 долараў. Гэта максімум, які быў толькі ў 2013–2014 гадах.

Эксперты звязваюць рост з даступным крэдытаваннем і стабільнасцю курса валют. І цэны на нерухомасць толькі за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 14%.

Але ўжо  назіраецца запаволенне: увосень зніжкі на кватэры застаюцца мінімальнымі, а рост коштаў губляе дынаміку.

Эксперты адзначаюць, што ў пачатку 2025 года можа наступіць «пераломны момант», калі попыт традыцыйна зніжаецца, а разам з ім магчыма зніжэнне коштаў.

вх