«Я сюды ўвёз ядзерныя боегалоўкі. Не адзін дзясятак штук. Многія пішуць: «А, гэта жарт, ніхто нічога не ўвёз". Увезлі. А тое, што яны (апаненты. — заўв. БелТА) гавораць, што гэта жарт, значыць, яны празявалі. Яны нават не заўважылі, як мы сюды іх завезлі», — заявіў Лукашэнка, падчас візіту на прадпрыемства ТАА «ПАЖСНАБ» у Барысаве.
Па словах Лукашэнкі, ён папярэдзіў усіх «сваіх ворагаў, «сяброў» і супернікаў»: «Калі толькі вы наступіце на лінію дзяржаўнай мяжы, адказ будзе імгненным. Я не буду глядзець — ядзерную зброю ці яшчэ нейкую».
Ён таксама заявіў, што пускавую ўстаноўку ракеты «Арэшнік» вырабляюць у Беларусі.
вх