Камітэт па правах чалавека ААН вынес станоўчае рашэнне паводле справаў адразу 18-ці заяўнікаў, што былі затрыманыя і абвінавачаныя паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).
Камітэт лічыць, што санкцыянаванне аўтараў за ўдзел у мірных пратэстах парушыла іх правы паводле артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
«Мне важна стала, каб свет даведаўся, пра тое, якое беззаконне ў нас дзеецца і каб прагучалі прозвішчы, якія твораць яго. Так як я адразу ведала, што буду падаваць у КПЧ ААН, то прама казала пра гэта ў судах, заўсёды спасылаючыся на Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах», - гаворыць «Вясне» адна з заяўніц — Ірынай Грышчук — пра тое, навошта яна прайшла такі шлях.
«Вясна»/ав