Беларуская Служба

Стала вядома, супраць каго ў Беларусі ЕС увёў новыя санкцыі

16.12.2024 17:46
Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 26 фізічных асоб і дзвюх кампаній з Беларусі.
Сцяг Еўрасаюза Фота: Pixabay.com/Dusan_Cvetanovic

Рада ЕС 16 снежня дапоўніла санкцыйныя спісы новымі фізічнымі асобамі і кампаніямі з Беларусі. 

Пад санкцыі трапіў лагістычны аператар ТАА «ВЛАТЭ Лагістык», які валодае транспартна-лагістычнымі цэнтрамі «Брузгі» і «Бераставіца». Таксама ў спісе кампанія «Рузэкспедыцыя», якая «атрымлівае выгаду ад рэжыму і садзейнічае абыходу санкцый ЕС, удзельнічаючы ў пастаўках аўтамабіляў, продаж якіх з ЕС у Беларусь забаронены», паведамляе «Наша Ніва». 

Сярод фізічных асоб называюцца фінансавы дырэктар Dimicandum Invest Holding LTD Андрэй Свірыдаў, саўладальнікі ТАА «ВЛАТЭ Лагістык» Дзмітрый Замулевіч і Уладзімір Аркадзьеў, гендырэктар «Беларуськалія» Андрэй Рыбакоў, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў. 

У санкцыйны спіс таксама дадалі суддзяў, адказных за фабрыкаванне палітычна матываваных прысудаў: 

Вера Філонік — суддзя Брэсцкага абласнога суда; 

Ірына Прадун — суддзя і старшыня суда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці; 

Віталь Сініла — суддзя і старшыня суда Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці; 

Вадзім Мазоль — суддзя суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці; 

Ніна Шастак — суддзя Брэсцкага абласнога суда; 

Ірына Майко — суддзя Мінскага абласнога суда; 

Васіль Бягун — суддзя Гомельскага абласнога суда; 

Яўген Брэган — суддзя Брэсцкага абласнога суда; 

Аляксандр Мохараў — суддзя суда Савецкага раёна Гомеля; 

Алеся Осіпава — суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля; 

Віктар Новік — старшыня суда Жабінкаўскага раёна. 

У санкцыйныя спісы дадзеныя асобы, адказныя за катаванні ў месцах абмежавання волі і бесчалавечнае стаўленне да незаконна затрыманых. Гэта: 

Вадзім Мурашка — начальнік папраўчай калоніі №13 у Глыбокім; 

Сяргей Бярэйшык — супрацоўнік СІЗА №1; 

Мікалай Мушкароў — супрацоўнік СІЗА №1; 

Сяргей Петраковіч — начальнік папраўчай калоніі №9 у Горках; 

Віктар Лутцаў — начальнік медыцынскай часткі турмы №1 Гродна. 

Прапановы па суддзях і супрацоўніках калоній, якіх дадаць у санкцыйныя спісы ЕС, з доказамі і падрабязным абгрунтаваннем каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення перадавала ў Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў 11 кастрычніка 2024 года. Пасля юрыдычнай экспертызы санкцыі ўзгадніла Рада ЕС.

вс

 

 

Еўрасаюз прыняў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі

16.12.2024 12:19
Санкцыі прадугледжваюць таксама ўключэнне ў санкцыйны спіс яшчэ 26 фізічных асобаў і дзвюх юрыдычных асобаў з Беларусі.