Беларуская Служба

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане

24.12.2024 12:06
Пасольства Беларусі ў Ватыкане павінна пачаць працу не пазней за 1 верасня 2025 года.
Watykan.
Watykan.Mistervlad/Shutterstock

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову №988 ад 20 снежня 2024 аб адкрыцці Пасольства Беларусі пры Святым Прастоле. Згодна з дакументам, які ўжо ўступіў у сілу, гэта трэба зрабіць не пазней за 1 верасня 2025 года.

Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне пасольства пры Апостальскай Сталіцы ў межах сродкаў, прадугледжаных МЗС у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Раней пасламі Беларусі ў Ватыкане прызначаліся па сумяшчальніцтве паслы ў Швейцарыі.  З 2013 года прадстаўніка Беларусі ў Ватыкане не было. Лукашэнка двойчы наведваў Ватыкан з афіцыйнымі візітамі — у 2009 і 2016 гадах.

вх