Беларуская Служба

За год долар у Беларусі вырас на 9%

30.12.2024 18:01
У 2023 годзе рост даляра склаў 16,12%, еўра — 21%
Ілюстрацыя Shutterstock/Lazy_Bear

На апошніх таргах года даляр вырас на 4,34 капейкі да 3,4735 беларускага рубля.

Такім чынам за год курс рубля дэвальваўся на 9,15 працэнта. У пачатку года даляр каштаваў 3,1775, — падлічыла «Наша Ніва».

Еўра сёння вырас на 1,38 капейкі да 3,5753. За год рост склаў 9,8 працэнта (было ў пачатку года — 3,52).

У 2023 годзе рост даляра склаў 16,12%, еўра — 21%

Расійскі рубель сёння знізіўся на 5,68 капейкі да 3,3488 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 7,46 капейкі да 4,85 за 10 адзінак.

эж