Беларуская Служба

ЕАБР чакае ў 2025 годзе далейшага росту заробкаў у Беларусі

30.12.2024 15:22
Рэальная заработная плата ў Беларусі павялічылася на 11,7% г/г у лістападзе пасля 13% г/г у кастрычніку 2024 г
Беларускія рубліpozirk.online

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця чакаюць, што рост заробкаў працягнецца ў Беларусі ў 2025 годзе. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе эканомік краін - удзельніц банка.

«Рэальная заработная плата ў Беларусі павялічылася на 11,7% г/г у лістападзе пасля 13% г/г у кастрычніку 2024 г. У бюджэтным сектары заработная плата ў рэальным выражэнні вырасла на 9,2% г/г у лістападзе пасля 9,7% г/г у кастрычніку, скараціўшы адставанне ад сярэдняга ўзроўню па эканоміцы», - паведамілі ў ЕАБР.

У банку чакаюць, што рост заробкаў у наступным годзе працягнецца. У прыватнасці, аналітыкі ўказваюць на тое, што ў студзені павялічваецца на 6,7% базавая стаўка, да якой прывязаны заробкі ў бюджэтным сектары. Акрамя таго, на 13% падвышаецца мінімальны заробак.

reform.news/эж