Літавец спрабаваў уехаць у Беларусь па чужым пашпарце, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.
У пункце пропуску «Каменны Лог» 29 снежня пры афармленні рэйсавага аўтобуса Вільня — Мінск смаргонскія памежнікі выявілі парушальніка. Для афармлення мужчына прад'явіў пашпарт грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі, які не належаў яму.
Па словах затрыманага, ён з'яўляецца грамадзянінам Літвы. Па сваіх дакументах выехаць з краіны не мог, таму папрасіў пашпарт у сябра.
Памежнікі распачалі адміністрацыйны працэс. Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы літоўцу пагражае штраф да 100 базавых велічыняў і дэпартацыя. Акрамя таго, за выкарыстанне чужога дакумента прадугледжана крымінальная адказнасць.
вх