Беларуская Служба

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі амаль да 9 мільярдаў долараў

08.01.2025 08:21
Паводле планаў Нацбанка, золатавалютныя рэзервы да канца 2024 года павінны былі складаць не менш за 6 млрд долараў. Як бачым, гэтая задача выканана.
Ілюстрацыя Shutterstock

Паводле звестак на 1 студзеня, яны складаюць амаль 8,923 млн долараў. У лістападзе міжнародныя актывы Беларусі знізіліся з 8,934 млрд да 8,795 млрд долараў у эквіваленце.

Запасы манетарнага золата за мінулы месяц знізіліся з 4, 595 млрд да 4, 523 млрд долараў у эквіваленце. Пры гэтым рэзервовыя актывы ў валюце выраслі з 2,846 млрд да 3,052 млрд долараў.

Паводле планаў Нацбанка, золатавалютныя рэзервы да канца 2024 года павінны былі складаць не менш за 6 млрд долараў. Як бачым, гэтая задача выканана.

Год таму, на 1 студзеня, у актывах Беларусі было 8,127 млрд долараў у эквіваленце.

nashaniva.com/эж