Беларуская Служба

«Вясна» кажа пра значны рост выпадкаў палітычна матываванага крымінальнага пераследу ў снежні

09.01.2025 09:51
Мінск у снежні «адпрацоўвалі» найбольш актыўна. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

На працягу апошняга месяца 2024 года фіксавалася тэндэнцыя інтэнсіўнай працы судовай сістэмы па вынясенні прысудаў грамадзянам, супраць якіх ужылі палітычна матываваныя крымінальныя рэпрэсіі. Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што за снежань паводле папярэдніх даных былі рэпрэсаваныя не менш за 188 чалавек, з якіх 141 мужчына, 47 – жанчын. Яшчэ сямёра чалавек былі асуджаныя ў рамках працэдуры спецыяльнай вытворчасці.

Мінск у снежні «адпрацоўвалі» найбольш актыўна. Рэгіянальная структура палітычна матываванага крымінальнага пераследу ў снежні выглядала наступным чынам:

Мінск – 101 чалавек;

Брэсцкая вобласць – 41 чалавек;

Гомельская вобласць – 12 чалавек;

Гродзенская вобласць – 5 чалавек;

Мінская вобласць – 13 чалавек;

Магілёўская вобласць – 8 чалавек;

Віцебская вобласць – 8 чалавек.

Пад палітычна матываваны крымінальны пераслед часцей за ўсё трапляюць цэлыя сем'і ці групы сваякоў, якія пераследуюцца пераважна паводле «народнага» 342 артыкула КК.

Супраць асуджаных паводле палітычных матываў ужываецца паўторнае і наступнае асуджэнне, а таксама адвольнае прадаўжэнне тэрміну турэмнага зняволення з дапамогай выкарыстання інструмента, прадугледжанага артыкулам 411 КК.

Вясна/ав