Мерапрыемства, якое арганізуюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада, адбудзецца 26 студзеня ў Варшаве
«Пакуль у нашай краіне будзе праходзіць чарговы палітычны фарс, вынік якога ўжо вядомы, свабодныя беларусы і беларускі збяруцца разам, каб паказаць, што нас шмат, што мы па-ранейшаму падтрымліваем і натхняем адно аднаго і што мы самі ствараем сваю будучыню», - пішуць арганізатары.
Фестываль «Беларусы годныя лепшага» – гэта музыка, яркія выступленні спікераў і ідэі, якія натхняюць. Палітыкі, эканамісты, актывісты, спартоўцы і дзеячы культуры падзеляцца сваімі думкамі наконт самых важных тэм.
Сярод выступоўцаў: Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Валерый Мацкевіч, Таццяна Мартынава, Вадзім Пракоп’еў, Аляксандр Кныровіч, Аляксандра Ханевіч, Алана Гебрэмарыям, Сцяпан Пуціла, Андрэй Стрыжак, Юлія Чарняўская, Роза Турарбекава і многія іншыя.
Трансляцыя таксама будзе даступная для гледачоў у Беларусі.
ав